Аўтамабіль сутыкнуўся з пасажырскім цягніком у Віцебскай вобласці

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтамабіль сутыкнуўся з пасажырскім цягніком у Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Аляксандр Марчанка. Інцыдэнт адбыўся 8 верасня. Жыхарка Міёр, кіруючы аўтамабілем "Міцубісі", выехала на чыгуначны пераезд, неабарудваны светлавой і гукавой сігналізацыяй, дзе сутыкнулася з цягніком Друя-Лынтупы. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Затрымак у руху цягнікоў не было.-0-