Аўтапрабегам адзначылі ў Шуміліне 75-годдзе вызвалення Беларусі і 95-годдзе раёна
На заклік арганізатара мерапрыемства, рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», адгукнулася каля 60 аўтамабілістаў. Маршрут пралягаў праз Шуміліна, Дворышча, Мішневічы, Мазуры, Роўнае, Обаль, Кордон, Мішкавічы, Горкі. Побывалі ўдзельнікі аўтапрабегу ў Обальскім музеі камсамольскага падполля, наведалі брацкую магілу ў Дворышчах, дзе пахаваны 2400 савецкіх салдат, усклалі кветкі да мемарыяльных знакаў і помнікаў у вёсцы Мазуры, аграгарадках Кордон і Мішневічы. Заехалі на буйныя прадпрыемствы і ў маляўнічыя куткі раёна. А завяршыўся маршрут у наваколлі вёскі Горкі – ля знакамітага «Вялікага валуна», які прызнаны самым вялікім прыродным каменем у краіне.
Пасля доўгага падарожжа аўтамабілісты прынялі ўдзел у святочным флэшмобе, весяліліся і выконвалі любімыя песні. Многія былі з дзецьмі, якія не толькі выдатна адпачылі, але і лепш пазналі сваю малую радзіму.