Бабіна лета вачыма жанчын прадстаўлена ў арыгінальных кампазіцыях на выставе ў Віцебску
18 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Жаночае бачанне бабiнага лета прадставiлi мастачкi на выставе ў Віцебскім мастацкім музеі, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў гэтай установе культуры.
У экспазіцыі пад назвай "Бабiна лета" прадстаўлена каля 50 жывапiсных работ i фларыстычных кампазіцый 16 віцебскiх мастачак. Вялікая частка работ, выкананая ў халодных сумных фарбах, адлюстроўвае сумныя пейзажы i вiды горада цi вёсак, дзе восень ужо паўнапраўная гаспадыня. Вылучаецца невялікая серыя карцін i кампазіцый з прыродных матэрыялаў. Насычаныя яркай сiнявой i смарагдавым бляскам зелянiны, яны толькi нязначнымi дэталямi выклiкаюць прадчуванне залатой пары года. I нават букет спелай рабiны тут - усяго толькi прадвеснiк хуткай восенi.
Асобна варта вылучыць нешматлiкiя работы, прысвечаныя бабiнаму лету ў жыццi жанчын. Тэма, якую мастачкi не змаглi абысцi бокам, была iмi ўвасоблена ў арыгiнальных кампазiцыях.
Завершыцца выстава, якая адкрылася сёння ў абласным цэнтры, 10 кастрычнiка.-0-