Байкеры даставяць 3 ліпеня ў Полацк "Палатно Вызвалення"

Байкеры доставят 3 июля в Полоцк "Полотно Освобождения"
Больш за 20 байкераў даставяць 3 ліпеня ў Полацк "Палатно Вызвалення", паведаміла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Полацкага райвыканкама Валянціна Уласенка.

Больш за 20 байкераў даставяць 3 ліпеня ў Полацк "Палатно Вызвалення", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Полацкага райвыканкама Валянціна Уласенка.

На "Палатно Вызвалення" нанесены асноўныя месцы баявой славы раёна, імёны герояў-вызваліцеляў, мемарыяльныя комплексы.

"У ходзе раённага патрыятычнага мерапрыемства "Схілім галаву перад подзвігам Вашым…" байкеры, да матацыклаў якіх будуць прымацаваны часткі "Палатна Вызвалення", стартуюць адначасова з пяці ўязных дарог. Сустрэнуцца мотацыклісты на кальцавой каля ўсталяванага на пастаменце танка і, выстраіўшыся ў адну калону, накіруюцца да помніка 23 гвардзейцам-грыгор'еўцам. Разам з байкерамі да помніка прыедуць навучэнцы прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Полацка і Полацкага раёна, якія прымуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да памятнага месца", - сказала Валянціна Уласенка.

Як даніна памяці воінам-гвардзейцам, якія гераічна аддалі жыцці за свабоду, незалежнасць і мірную будучыню Айчыны, у неба выпусцяць паветраныя шары з папяровымі жураўлямі. Каля помніка будуць гучаць вершы і песні ваенных гадоў. Пасля заканчэння мерапрыемства ў цэнтры Полацка будзе арганізавана выстава мотатэхнікі.

Помнік 23 гвардзейцам-грыгор'еўцам, які ўяўляе сабой скульптурную кампазіцыю - абеліск з мармуровай плітой і стэлу з жураўлямі, быў усталяваны ў Полацку ў 1989 годзе ў памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. 3 ліпеня 1944 года 22 гвардзейцы 158-га гвардзейскага стралковага палка 51-й гвардзейскай стралковай дывізіі пад камандаваннем лейтэнанта А.М. Грыгор'ева цаной свайго жыцця адстаялі мост праз Заходнюю Дзвіну і ўтрымалі заняты плацдарм да падыходу савецкіх войскаў. Маладзёжны актыў Полацка і Полацкага раёна штогод праводзіць ля помніка патрыятычныя мерапрыемствы.

Алена Ціханава