Байкеры з шасці краін возьмуць удзел у сярэднявечным прадстаўленні ў Воршы
3 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Байкеры з шасці краін стануць удзельнікамі сярэднявечнага прадстаўлення 8 жніўня ў Воршы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА ксёндз Валерый Орсік прыхода Непарушнага сэрца Марыі ў Воршы.
У мерапрыемстве возьмуць удзел больш за 50 байкераў з Польшчы, Германіі, Італіі, Аўстрыі, Літвы і Беларусі, а таксама аршанскі клуб гістарычнай рэканструкцыі "Монсельвант", моладзь горада. Госці фестывалю будуць не толькі назіраць байк-шоу, але і спяваць разам з удзельнікамі, дэгуставаць стравы беларускай кухні. Галоўным сюрпрызам гэтага вечара стане тэатралізаванае прадстаўленне, якое спалучыць у сабе мінулае і сучаснасць. Як і ў далёкім сярэднявеччы, адважныя воіны памераюцца сілай і баявым майстэрствам на рыцарскім турніры, вось толькі замест коней (з папраўкай на XXI стагоддзе) іх сродкам перамяшчэння стануць матацыклы.
Сустрэча байкераў адбудзецца ў рамках штогадовага мотапрабегу "Усходні рэйд", які пачнецца 6 жніўня ў Польшчы. У Беларусі яго маршрут ляжыць праз Брэст, Барань і Воршу. Затым удзельнікі адправяцца ў Катынь пад Смаленскам (Расія), каб аддаць даніну памяці нябожчыкам там польскім афіцэрам, а таксама загінулым у выніку крушэння польскага ўрадавага самалёта. -0-