Балет Б.Эйфмана, тэатр Р.Вікцюка стануць удзельнікамі фестывалю "Славянскі базар у Віцебску"

19 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Дзяржаўны акадэмічны тэатр балета пад кіраўніцтвам Барыса Эйфмана, тэатр Рамана Віцюка, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы стануць удзельнікамі тэатральных сустрэч на юбілейным ХХ міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар фестывалю Радзівон Бас, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Трупа Барыса Эйфмана пакажа балеты "Анегінъ. Online", "Дон Кіхот". Раман Віцюк прадставіць публіцы спектакль "Фердынандо". Прыхільнікі серыялаў змогуць убачыць сваіх любімых артыстаў Веру Сотнікаву, Ірыну Лачыну, Яраслава Бойку, Данііла Співакоўскага ў спектаклі міжнароднага тэатральнага цэнтра "Шанс". Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пакажа спектакль "Пінская шляхта" па п'есе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. У тэатральнай праграме фестывалю заяўлены Маскоўскі акадэмічны тэатр імя У.Маякоўскага са спектаклем "Шэсць каханых". А завершацца тэатральныя сустрэчы юбілейнага фестывалю 14 ліпеня літаратурным вечарам "У аўтара ў палоне", які прадставіць Аляксандр Філіпенка. Квіткі на тэатральны праект фестывалю паступяць у продаж у бліжэйшы час. Пакуль не вырашана, ці будуць яны прадавацца праз інтэрнэт, паведаміў Радзівон Бас. XX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 8 па 14 ліпеня 2011 года. Як чакаецца, у ім возьмуць удзел прадстаўнікі 27 дзяржаў.-0-