Банк развіцця пракрэдытуе будаўніцтва малочнатаварнага комплексу ў Аршанскім раёне

Менш чым праз два гады ў вёсцы Марозава Аршанскага раёна з'явіцца найсучаснейшы МТК «Купалінка» на 2250 галоў буйной рагатай жывёлы.


Аб'ект будзе ўяўляць сабой чатыры кароўніка, даільна-малочны блок з устаноўкай тыпу «карусель» на 60 даільных месцаў і родааддзяленне. У яго склад увойдуць адміністрацыйна-бытавы комплекс, 18 сенажных траншэй, інжынерныя збудаванні. Таксама прадугледжваецца ўзвядзенне цялятніка на 460 месцаў.

Праект уключаны ў план крэдытавання ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» у рамках мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь.

Дадзены старт узвядзенню малочнатаварнага комплексу на тысячу дойных кароў з замкнёным цыклам РПУП «Усце НАН Беларусі». Будуюцца МТФ на 1210 галоў у філіяле «Цеплічны» РУП «Віцебскэнерга» ў Аршанскім раёне і малочнатаварны комплекс на 1200 галоў (ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка») у Віцебскім раёне. Абодва праекты рэалізуюцца за кошт крэдытных сродкаў ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і ўласных сродкаў прадпрыемстваў.

Як паведамілі ў аблвыканкаме, заключаны інвестдагавор і пачата будаўніцтва малочнатаварнага комплексу ў Пастаўскім раёне (ААТ «Пастаўскі малочны завод»).

Прадпрыемства «Віцебскі бекон» пачало маштабныя работы паблізу в. Пушкі Лёзненскага раёна. Тут узводзіцца першы свінаводчы рэпрадуктар на 5 тысяч галоў свінаматак у год. Усяго Віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты» мае намер пабудаваць пяць аднатыпных ультрасучасных комплексаў у Мёрскім, Полацкім, Аршанскім, Лёзненскім і Глыбоцкім раёнах.

У цэлым жа па вобласці з улікам вышэйназваных аб'ектаў падрыхтаваны дакументы на 16 жывёлагадоўчых аб'ектаў: 12 МТФ і чатыры свінарэпрадуктары. Фінансаваць жа будаўніцтва новых аб'ектаў жывёлагадоўлі плануецца за кошт крэдытных рэсурсаў Банка развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама сродкаў замежных інвестараў.

"Віцебскія весці".