Банкі Беларусі з 14 верасня змен­яць курсы куплі і продажу валюты ў фізічных асоб

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банкі Беларусі з 14 верасня зменяць курсы куплі і продажу валюты ў фізічных асоб. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка.

"У мэтах пераходу да збалансаванага функцыянавання наяўных валютных рынкаў і ў сувязі з адкрыццём дадатковай гандлёвай сесіі на ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" Нацыянальны банк рэкамендаваў банкам пры ўсталяванні абменных курсаў замежных валют для здзяйснення валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб арыентавацца на курсы, якія склаліся па выніках дадатковай гандлёвай сесіі", - адзначылі ў Нацбанку. Іншымі словамі, пасля правядзення першых таргоў на дадатковай сесіі 14 верасня банкі зменяць раней устаноўленыя абменныя курсы куплі і продажу замежных валют.

У той жа час банкам неабходна правесці арганізацыйныя і тэхнічныя мерапрыемствы па куплі і дастаўцы наяўнай замежнай валюты. "Улічваючы гэтую акалічнасць, на першапачатковым этапе банкі будуць ажыццяўляць продаж наяўнай замежнай валюты фізічным асобам у межах набытай у іх валюты і па магчымасці падмацоўваць абменныя пункты (касы) за кошт наяўнай замежнай валюты", - растлумачылі ў Нацбанку.-0-