Баскаў на «Славянскі базар» не прыедзе, а журы конкурсу «Віцебск-2009» узначаліць Вайкуле
8 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БелаПАН/. «Славянскі базар» не абышоўся без сюрпрызаў. За тры дні да пачатку Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2009» стала вядома, што журы конкурсу ўзначаліць Лайма Вайкуле, а не раней заяўлены «залаты голас Расіі» Мікалай Баскаў. Латвійская зорка заяўлена як старшыня журы на афіцыйным сайце фестывалю, перадае карэспандэнт БелаПАН.
Імя Мікалая Баскава ўжо няма ў канцэртных афішах. Між тым на афіцыйным сайце артыста ў раздзеле «Афіша выступленняў» знаходжанне ў Віцебску запланавана з 10 па 12 ліпеня.
Ад афіцыйных каментарыяў дырэкцыя фестывалю пакуль устрымліваецца.-0-