Базавая велічыня ў Беларусі з 1 кастрычніка складзе Br130 тыс.

Базовая величина в Беларуси с 1 октября составит Br130 тыс.

У Беларусі базавая велічыня з 1 кастрычніка вырасце на Br30 тыс. і складзе Br130 тыс. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №842 ад 26 верасня 2013 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Папярэдні раз базавая велічыня была павялічана 1 красавіка 2012 года. Тады яна вырасла з Br35 тыс. да Br100 тыс.

Базавая велічыня - гэта эканамічны паказчык, які вызначае абстрактную каштоўнасць пакупніцкай здольнасці грошай, не звязаную з ацэнкай якіх-небудзь канкрэтных матэрыяльных або нематэрыяльных даброт. Базавая велічыня была ўведзена ў Беларусі з 2002 года, прымяняецца для вылічэння многіх паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.