Бэбі-бум зафіксаваны ў Воршы ў кастрычніку
У Оршы ў кастрычніку гэтага года зафіксаваны бэбі-бум, паведаміла галоўны ўрач гарадскога радзільнага дома Інна Крачак.
Усяго з пачатку года ў Аршанскім радзільным доме нарадзілася 1267 немаўлят, але незвычайны ўсплёск нараджальнасці адбыўся менавіта ў кастрычніку, калі за тыдзень акушэры прынялі 50 родаў пры звычайнай нагрузцы - 30-35. Прычым, сярод нованароджаных ёсць 4 блізняты. "Наогул у Оршы блізняты нараджаюцца шмат. У мінулым годзе было 20, з якіх 4 нарадзіліся ў маі-чэрвені. І што цікава, у гэты час праходзіла акцыя "Разам у абарону жыцця". У гэтым годзе ў нас ужо 14 блізнят", - дадала Інна Крачак.
Дарэчы, Дзень маці таксама аказаўся "багатым" на роды: 9 жанчын сталі мамамі сямі дзяўчынак і трох хлопчыкаў (уключаючы адных блізнят). Жанчын, якія нарадзілі немаўлят 14 кастрычніка, сёння будуць ушаноўваць на мерапрыемстве ў гарадскім радзільным доме з удзелам мэра Оршы, адміністрацыі, прадстаўнікоў Фонду міру і ГА "Белая Русь". "Акрамя ўручэння падарункаў, будзе яшчэ канцэрт дзіцячых калектываў, а таксама сустрэча аршанскай моладзі - навучэнцаў каледжаў - з нашымі супрацоўнікамі і родапавітухамі. Бо юным дзяўчатам у будучыні самім трэба будзе стаць мамамі, і ім карысна больш даведацца пра мацярынства, пра тое, якое гэта шчасце", - заключыла галоўны ўрач радзільнага дома.
Кацярына Князева, БЕЛТА.