«Бегущие города»: жыхары Віцебска прабеглі на дапамогу дзецям па набярэжнай Заходняй Дзвіны

Больш за 200 удзельнікаў і паўтысячы «кіламетраў дабра» – 15 жніўня ў цэнтры Віцебска прайшоў вялікі дабрачынны забег у рамках акцыі «Бегущие города». Яе праводзіць тэлекам-аператарvelcom пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя. На спартыўны старт выйшлі прафесійныя спартсмены, бегуны-аматары, супрацоўнікі кампаніі velcom, прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя, грамадскіх арганізацый горада і проста неабыякавыя віцябляне.

Вялікі дабрачынны забег стартаваў у Віцебску 15 жніўня а 17.30. Ён прайшоў у парку Пераможцаў па маляўнічым маршруце ўздоўж ракі Заходняя Дзвіна. На дабрачынны старт выйшла Анастасія Каламоец, майстар спорту Беларусі міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы. Яна правяла спартыўную размінку перад стартам і падтрымала акцыю «Бегущие города». Усе кіламетры, заробленыя удзельнікамі сімвалічнага забегу, пайшлі ў агульную скарбонку Віцебшчыны на дапамогу абласному дзіцячаму рэабілітацыйна-аздараўленчаму цэнтру «Ветразь».

«Тут праходзяць лячэнне дзеці ад 3 да 17 гадоў з захворваннямі органаў дыхання, апорна-рухальнага апарата, псіханеўралагічнымі і кардыялагічнымі захворваннямі. Сёння кожны жыхар Віцебскай вобласці можа ўнесці свой уклад у добрую справу і дапамагчы нашым дзецям. Для гэтага трэба ўсяго толькі выходзіць на штодзённыя прабежкі і дзяліцца сваімі вынікамі ў сацыяльных сетках», –адзначыла Ірына Міхеенка, галоўны педыятр Віцебскай вобласці.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Бегущие города» працягнецца ў Віцебску да 19 жніўня. Для таго, каб унесці свой уклад у дапамогу дзецям, неабходна выходзіць на прабежкі са смартфонам і любым мабільным фітнес-дадаткам, а затым – рабіць публікацыі ў сацыяльных сетках з указаннем выніку і хэштэгамі #velcombegom #vitebsk. Бегчы могуць усе ахвотныя з любой кропкі свету, незалежна ад месца пражывання.

«Акцыя «Бегущие города» – гэта новы этап дабрачыннага праекта #velcombegom. Жыхары Віцебскай вобласці праяўляюць высокую актыўнасць у акцыі «Бегущие города» і

ужо прабеглі сотні кіламетраў на дапамогу дзецям. Спадзяюся, Віцебская вобласць не знізіць тэмп і запрацуе максімальную суму дапамогі для свайго абласнога дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтра», – распавёў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcomМікалай Брэдзелеў.

Рэспубліканская акцыя «Бегущие города» стартавала ў Беларусі 23 ліпеня. У кожнай вобласці дабрачынны марафон працягнецца 7 дзён. Жыхарам рэгіёнаў трэба будзе прабегчы як мага больш «кіламетраў дабра», каб дапамагчы мясцовым бенефіцыярам – дзіцячым абласным цэнтрам медыцынскай рэабілітацыі. У выніку праекта кампанія velcom акажа фінансавую дапамогу дзецям кожнага з шасці цэнтраў. Вынікі праекта будуць абвешчаны 4 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Нагадаем, што#velcombegom – гэта дабрачынная спартыўная ініцыятыва кампаніі velcom, накіраваная на дапамогу маючым патрэбу дзецям і дзіцячым медыцынскім установам. Забегі #velcombegom праводзяцца штогод, пачынаючы з 2015 года. У 2018 г. па выніках маштабнай дабрачыннай акцыі SunRunChallenge праекта #velcombegom дапамога ў памеры 50 000 рублёў была аказана ДУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».