Белаграпрамбанк выступіў ініцыятарам рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне тэмы аграэкатурызму
Ён пройдзе з 1 ліпеня 2013 года па 31 студзеня 2014 года. Арганізатары конкурсу – а ў гэтай якасці нароўні з банкам выступаюць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускае грамадскае аб'яднанне «Адпачынак у вёсцы» - не без падстаў спадзяюцца, што ён дасць добры імпульс журналісцкай творчасці.
- Ініцыятыва банка, вядома ж, не выпадковая, - адзначае Старшыня Праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» Уладзімір Падﮐавыраў. – Наш банк з'яўляецца вядучай крэдытна-фінансавай установай краіны, якая аказвае, падкрэсліваю, усебаковую падтрымку развіццю аграэкатурызму ў краіне. Зараз важна, на наш погляд, прыцягнуць шырокую грамадскую ўвагу да нацыянальнага сельскага турызму, прадпрымальніцкай дзейнасці ў гэтай сферы. У тым ліку і для таго, каб ацаніць рэальнае становішча спраў і ўбачыць перспектывы беларускага аграэкатурызму.
Па словах першага намесніка міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лідзіі Ананіч, упершыню ў гісторыі падобных конкурсаў не сталі ўводзіць нейкія абмежаванні. Прыняць удзел у творчым спаборніцтве могуць друкаваныя і электронныя СМІ незалежна ад месцазнаходжання і статусу, а таксама Інтэрнэт-рэсурсы, асобныя прафесійныя журналісты і нават штатныя аўтары СМІ, Інтэрнэт-рэсурсаў.
Журы прыме да ўвагі выключна творчы складнік. Для рэдакцыйных калектываў – гэта сістэмнасць і мэтанакіраванасць, аналітычны падыход у асвятленні конкурснай тэматыкі; разнажанравасць і разнастайнасць форм, нестандартныя падыходы да распрацоўкі і падачы матэрыялаў; шырокі грамадскі рэзананс апублікаваных або якія выйшлі ў эфір матэрыялаў. Для асобных аўтараў - арыгінальнасць і навізна ў раскрыцці тэмы, індывідуальны творчы почырк, значнасць і маштаб даследаваных праблем, пераканаўчасць і аргументаванасць.
Старшыня праўлення БГА «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова ўпэўнена, што шырокая грамадская ўвага да дасягненняў і праблем сельскага турызму прынясе велізарную карысць для яго далейшага развіцця.
Умовы конкурсу прадугледжваюць пяць намінацый для яго ўдзельнікаў. Сярод творчых калектываў пераможцаў вызначаць у намінацыях «Друкаваныя рэспубліканскія СМІ і інфармацыйныя агенцтвы», «Друкаваныя рэгіянальныя СМІ», «Тэлевізійныя і радыёвяшчальныя СМІ», «Інтэрнэт-рэсурсы». Іх узнагародзяць ганаровымі дыпломамі і грашовымі прэміямі ў памеры 100 базавых велічынь, якія прадаставіць ААТ «Белаграпрамбанк».
Асобныя прафесійныя журналісты і штатныя аўтары СМІ, Інтэрнэт-рэсурсаў будуць спаборнічаць у намінацыі «Майстэрства і крэатыў».
- Трох лепшых чакаюць не толькі ганаровыя дыпломы і грашовыя прэміі нашага банка ў памеры 10 базавых велічынь, - распавядае начальнік Упраўлення інфармацыі ААТ «Белаграпрамбанк» А. Мартыненка. – Мы прадаставім ім магчымасць правесці выхадныя ў крузе сям'і ў адной з лепшых беларускіх аграсядзіб.
Творчыя намаганні прадстаўнікоў айчынных мас-медыя і Інтэрнэт-рэсурсаў ацэніць кампетэнтнае і патрабавальнае журы. Яго склад уражвае: у яго ўвайшлі вядомыя і паважаныя людзі. Такія, як, напрыклад, Мікалай Бурнас, бізнесмен з Санкт-Пецярбурга, які на сваёй малой радзіме ў Пружанскім раёне пабудаваў турыстычную вёску. Або любімец публікі, народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка, аўтарытэтны аграрый, генеральны дырэктар агракамбіната «Ждановічы» Рыгор Чуйко, старшыня праўлення Беларускага грамадскага аб'яднання «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова, гаспадар сядзібы «Ганка» Валожынскага раёна Анатоль Ганец...
Старшыня Праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» Уладзімір Падхавыраў і першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч з’яўляюцца сустаршынямі журы конкурсу. А ўзначаліць журы намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыня Назіральнага савета ААТ «Белаграпрамбанк» Міхаіл Русы. Падрабязна з умовамі конкурсу можна азнаёміцца на афіцыйных сайтах Банка www.belapb.by, Міністэрства інфармацыі www.mininform.gov.by, БГА «Адпачынак у вёсцы» www.ruralbelarus.by.
Каардынатар праекта ад ААТ «Белаграпрамбанк» - Ігар Сяргеевіч Ганчарук (тэл. (017) 223 47 99).
Упраўленне інфармацыі ААТ «Белаграпрамбанк»
?