"Беларусь 4". Новы віцебскі тэлеканал з'явіўся ў тэлевяшчанні

"Беларусь 4". Новый витебский телеканал появился в телевещании

Ветранием тэлерадыёкампаніі «Віцебск» ахоплена ўся тэрыторыя нашай вобласці, а таксама шэраг прыгранічных раёнаў Мінскай і Магілёўскай абласцей, Расійскай Федэрацыі, Літвы і Латвіі. Яно ідзе на аднайменным уласным тэлеканале, рэспубліканскіх «Беларусь 1» і «Беларусь 2», на ўласным радыёканале «Радыё-Віцебск», Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. З 29 верасня дадзены пералік папоўніўся тэлеканалам «Беларусь 4. Віцебск». 

Гэта заўважная падзея ў дзейнасці тэлерадыёкампаніі «Віцебск», якая не так даўно адзначыла сваё 55-годдзе, – прыклад дзяржаўнай падтрымкі рэгіянальных СМІ. Ідэя стварэння рэгіянальнага канала належыць Белтэлерадыёкампаніі. Яе падтрымалі Міністэрства інфармацыі і аблвыканкам.

Сведкам дэбюту віцебскіх тэлевізіёншчыкаў у новым фармаце стаў у 20.00 у мінулы аўторак і фотакарэспандэнт «ВВ». А 30 верасня ў эфірнай студыі абласнога тэлебачання прайшла тэматычная прэс-канферэнцыя. У ёй прынялі ўдзел генеральны прадзюсар тэлеканала «Беларусь 4» Кірыл Казакоў, дырэктар тэлерадыёкампаніі «Віцебск» Алена Панцюхова, яе намеснік Вадзім Лапацінскі, галоўны рэдактар Юрый Давідоўскі, галоўны рэжысёр Сяргей Арлоў, галоўны інжынер Уладзімір Зайцаў, прадстаўнікі друкаваных СМІ.

У межах адзінай сеткі вяшчання на канале кожная са студый выходзіць у эфір з абазначэннем свайго рэгіёна. Новы тэлеканал можна знайсці на частаце 754 МГц (56-ы тэлевізійны канал) у Віцебску і Віцебскім раёне, а таксама ў сетках кабельных аператараў і інтэрактыўнага тэлебачання «ZALA» па ўсёй тэрыторыі вобласці. Аб'ём яго вяшчання – 20 гадзін штосутачна (з 6 раніцы да 2 ночы).

Да ўвагі гледачоў будуць прапанаваны выпускі мясцовых навін, рэпартажы пра значныя падзеі з жыцця гарадоў і раёнаў Віцебшчыны, шэраг цікавых серыялаў. Да прыкладу, 9 кастрычніка ў вячэрнім эфіры канала «Беларусь 4. Віцебск» чакаецца тэлевізійная версія абласнога свята-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2015 у Талачыне.

Галіна Шпакоўская. Фота Дзмітрыя Восіпава, «Віцебскія весці».