Беларусь возьме ўдзел у конкурсах на правядзенне двух чэмпіянатаў свету па вяслярных відах спорту

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе ўдзельнічаць у конкурсах на правядзенне двух чэмпіянатаў свету па веславанні. Аб гэтым далажыў сёння Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі, кіраўнік асацыяцыі "Беларускі саюз веславання" Пётр Пракаповіч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Прынята рашэнне, што Беларусь будзе ўдзельнічаць у конкурсах на правядзенне двух чэмпіянатаў свету: у 2013 годзе – па веславанні на байдарках і каноэ і ў 2015 годзе – па акадэмічным веславанні. Плануецца, што міжнародныя спаборніцтвы пройдуць у Брэсце і Заслаўі. Пётр Пракаповіч растлумачыў, што, стаўшы гаспадыняй спаборніцтваў такога высокага ўзроўню, Беларусь набые каштоўны вопыт правядзення сусветных першынстваў. Рэспубліка ўжо прымала чэмпіянаты Еўропы па веславанні, а таксама юнацкія сусветныя спаборніцтвы. Але ў краіне ёсць усе магчымасці і для арганізацыі сусветных чэмпіянатаў па дарослай праграме. -0-