Беларусь і Расія стварылі прававую базу для падпісання дагаворнага пагаднення па будаўніцтве АЭС
23 сакавіка, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Беларусь і Расія стварылі прававую базу для падпісання кантрактнага пагаднення па рэалізацыі ў Беларусі праекта будаўніцтва АЭС. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Падпісанае 15 сакавіка ў Мінску міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве на тэрыторыі Беларусі АЭС - канцэптуальны дакумент, "які дае прававую базу для падпісання кантрактнага пагаднення для рэалізацыі гэтага праекта", падкрэсліў Міхаіл Міхадзюк. Больш дэталёва далейшая праца Беларусі і Расіі ў гэтым праекце будзе выкладзена ў планаваных да падпісання кантрактным пагадненні і генеральным кантракце.
Акрамя таго, пагадненнем вызначана, што расійскі бок прадаставіць Беларусі дзяржаўны крэдыт у суме і на ўмовах, якія будуць агавораны асобным міжурадавым пагадненнем, сказаў Міхаіл Міхадзюк.
/Будзе дапоўнена/.-0-