Беларусь і Украіна ўступаюць у новы этап стратэгічнага партнёрства

26 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Украіна ўступаюць у новы этап стратэгічнага партнёрства. Такую пазіцыю пацвердзілі прэзідэнты дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Віктар Януковіч падчас сустрэчы ў Кіеве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік беларускай дзяржавы 24-25 лютага знаходзіўся з рабочым візітам ва Украіне. Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у мерапрыемствах з нагоды ўступлення на пасаду новаабранага Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Сустракаючыся з Віктарам Януковічам пасля прыняцця ім прысягі Прэзідэнта Украіны, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што добра памятае іх апошнюю сустрэчу ў Мінску. "Мы тады аб многім дамовіліся. І што б ні казалі аб тым, што прыйшла іншая ўлада, але мы рэалізоўвалі тыя нашы планы і дамоўленасці", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. Па яго словах, "гэта сведчыць аб тым, што ва Украіне - украінскія палітыкі і, хто б ні прыйшоў да ўлады, ён будзе змагацца за Украіну". "Гэта для нас самае галоўнае, што ва Украіне ёсць палітыкі, якія будуць клапаціцца аб Украіне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "Не трэба тут ніякіх падзелаў на Усход, Захад, Поўдзень. Ёсць краіна, ёсць адбылася суверэнная дзяржава з выдатнымі людзьмі", - дадаў Прэзідэнт Беларусі. У сваю чаргу Віктар Януковіч адзначыў, што "падчас той сустрэчы былі зроблены самыя першыя, стратэгічныя крокі", і пацвердзіў, што закладзеная тады праграма дзеянняў усе гэтыя гады выконвалася. "У нашых адносінах наступае новы этап, і я гатовы разам разгледзець стратэгічныя напрамкі нашага супрацоўніцтва, працаваць разам з вамі, каб нашы краіны, эканомікі развіваліся, а дружалюбныя адносіны паміж народамі - мацнелі", - сказаў Прэзідэнт Украіны. "Я ніколі не забуду радзіму маіх продкаў", - дадаў ён. На мерапрыемствы з нагоды інаўгурацыі новага Прэзідэнта Украіны ў Кіеў прыбылі каля ста замежных дэлегацый. А таму гэты дзень быў насычаны міжнароднымі сустрэчамі і перамовамі. Разглядаючы з кіраўніком Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі Мішлін Кальмі-Рэй, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што адносіны Беларусі і Швейцарыі апошнім часам складаюцца нядрэнна. "Патэнцыял супрацоўніцтва нашых краін велізарны і далёка не вычарпаны", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён адзначыў, што разглядае гэту сустрэчу "з пункту гледжання агульнага знаёмства", і выказаў гатоўнасць абмеркаваць напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Швейцарыі, а таксама абмеркаваць адносіны Беларусі з Еўрапейскім саюзам, улічваючы, што Швейцарыя сёння адыгрывае значную ролю ў Еўропе. Аляксандр Лукашэнка запрасіў Мішлін Кальмі-Рэй наведаць Мінск, "каб больш шырока і грунтоўна пагаварыць аб тых праблемах, якія трэба Беларусі вырашаць у адносінах з Еўрапейскім саюзам". "Калі ў вас будзе магчымасць, буду чакаць у Мінску і з задавальненнем працягну гэту размову", - сказаў ён, звяртаючыся да суразмоўніцы. У сваю чаргу Мішлін Кальмі-Рэй пагадзілася, што ў адносінах дзвюх краін няма праблем, і Беларусь і Швейцарыя ўзаемна могуць зрабіць яшчэ больш. Яна таксама адзначыла, што, з'яўляючыся старшынёй Камітэта міністраў Савета Еўропы, "паставіла прыярытэтную мэту працаваць над умацаваннем супрацоўніцтва Савета Еўропы з Беларуссю, паколькі Беларусь з'яўляецца часткай Еўропы". Прэзідэнт Беларусі правёў таксама ў Кіеве сустрэчу з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім. Звяртаючыся да суразмоўцы, Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што паміж Беларуссю і Польшчай няма ніякіх праблем. "Хачу, каб вы зыходзілі менавіта з гэтага, - сказаў кіраўнік дзяржавы. – Калі ёсць нейкія непаразуменні, інакш іх не назавеш, то мы ў стане іх вырашыць". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў дзвюх краін "выдатная гісторыя адносін" і закладзены добры фундамент на будучыню. "У нас шмат добрага ў адносінах, асабліва ў сферы эканомікі, культуры, па іншых напрамках супрацоўніцтва. І, нягледзячы на тое, што Польшча з'яўляецца членам Еўрапейскага саюза і мае ў сувязі з гэтым свае абавязацельствы, мы не разбурылі ні адзін напрамак супрацоўніцтва", - сказаў беларускі лідар. Ён таксама дадаў, што да яго часта звярталіся і польскія бізнесмены, і палітыкі, і ўсе пытанні неадменна вырашаліся з выгадай для абодвух бакоў. "У нас шмат кропак сутыкнення і іх трэба развіваць. Робячы гэта, мы вырашым тыя праблемы, якія ў нас сёння існуюць. Мы гэта можам зрабіць", - перакананы Прэзідэнт. "У нашых адносінах ёсць такія пытанні, дзе мы бачым шчырую зацікаўленасць Польшчы ў тым, каб Беларусь была моцнай, магутнай, сучаснай, незалежнай дзяржавай. І гэта галоўнае. Ідучы ад гэтага, мы ў стане вырашыць любыя праблемы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што "гэтыя праблемы нам навязаны". "Давайце будзем рухацца ў патрэбным напрамку. Вы аб гэтым не пашкадуеце", - запэўніў кіраўнік дзяржавы польскі бок. Радаслаў Сікорскі пацвердзіў намер польскага боку вырашыць усе непаразуменні ў адносінах Беларусі і Польшчы. Ён лічыць, што адносіны паміж дзвюма краінамі маглі б быць значна лепшымі. Пасля завяршэння сустрэчы Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў журналістам сітуацыю вакол Саюза палякаў на Беларусі. Прэзідэнт не сумняваецца ў паспяховым яе вырашэнні. "У вырашэнні любых існуючых паміж Беларуссю і Польшчай пытанняў зыходзьце з таго, што ўсе 200 тысяч, а можа і больш, людзей польскага паходжання - гэта нашы палякі, мае выбаршчыкі. Я за іх адказваю і буду рабіць усё, каб ім у Беларусі было добра", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да польскіх журналістаў. "Гэта вялікая палітыка. Будзе беларускім палякам добра, то і ў Польшчы будуць лічыць, што Беларусь - гэта добрая зямля", - дадаў ён. Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што як Прэзідэнт Беларусі будзе вырашаць усе пытанні беларускіх палякаў. Што ж тычыцца дзейнасці Саюза палякаў на Беларусі, то Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэты саюз "ёсць і будзе да таго часу, пакуль сам лічыць патрэбным быць". Закрануўшы тэму зняволеных палякаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, Прэзідэнт сказаў, што ў краіне ў месцах пазбаўлення волі знаходзіцца каля сарака з лішнім тысяч чалавек, і палякаў сярод іх значна менш, чым прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. "Не педалюйце гэту праблему. Тыя, хто трапіў у месцы пазбаўлення волі, гэтага хацелі самі, таму што ім патрэбен быў козыр. Маўляў, глядзіце: мы бедныя, пакрыўджаныя", - сказаў беларускі лідар. "Але мы і з імі знойдзем агульную мову", - падкрэсліў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз запэўніў, што будзе рабіць усё, каб беларускім палякам было не горш, чым палякам у Польшчы. Што ж тычыцца ў цэлым адносін Беларусі і Еўрапейскага саюза, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Беларусь, Украіна і Польшча знаходзяцца ў Еўропе, і Еўропа ніяк не зможа абысціся без нашых краін. І таму мы павінны дамаўляцца і жыць разам". Як адзначыў Радаслаў Сікорскі, польскі бок гатовы да кампраміснага пошуку рашэння вакол Саюза палякаў. "Упэўнены, што мы хутка знойдзем прымальнае інстытуцыйнае рашэнне, - падкрэсліў ён. - Нашы эксперты будуць над гэтым працаваць, і я асабіста буду прымаць удзел. Мы наладзім канструктыўны дыялог, каб абодва бакі былі задаволены". Кіраўнік МЗС Польшчы выказаў упэўненасць, што кіраўніцтва Беларусі разумее сітуацыю, і рашэнне, якое задаволіць абодва бакі, будзе знойдзена. Напрыканцы рабочага дня Аляксандр Лукашэнка таксама сустрэўся з экс-прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам. Кіраўнік беларускай дзяржавы падзякаваў Віктару Юшчанку за падтрымку Беларусі і беларускага народа, у тым ліку і на Захадзе. "Мэта майго цяперашняга прыезду ў Кіеў складаецца і ў тым, каб падзякаваць Вам за ўсё зробленае ў перыяд Вашага прэзідэнцтва. Гэта была шчырая пазіцыя падтрымкі беларускага народа і дзяржавы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. "У якіх бы мерапрыемствах ні прымала ўдзел украінская дэлегацыя, на якім бы ўзроўні ў Еўропе, ЗША ні ішла размова, я абсалютна дакладна ведаю аб найсур'ёзнейшай падтрымцы з вашага боку нашай беларускай дзяржавы. Я вельмі ўдзячны за гэта", - дадаў ён. Аляксандр Лукашэнка распавёў, што, сустракаючыся з цяперашнім Прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам, казаў аб