Беларусь мае ўсе падставы для выхаду з крызісу і найхутчэйшага аднаўлення ўзроўню даходаў насельніцтва - ФПБ

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае ўсе падставы для выхаду з крызісу і хутчэйшага аднаўлення ўзроўню даходаў насельніцтва. Аб гэтым заявіў сёння на пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) яе старшыня Леанід Козік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У рэспубліцы маюцца падставы для хутчэйшага аднаўлення ўзроўню даходаў насельніцтва, паколькі тэмп росту валавога ўнутранага прадукту за студзень-май бягучага года склаў 112,5% пры плане 109-110%, прадукцыйнасці працы - 112%, інвестыцый у асноўны капітал - 131%, экспарту тавараў і паслуг - 149,3% за студзень-красавік пры планаваных 116,4%", - сказаў кіраўнік ФПБ.

Леанід Козік заклікаў сацыяльных партнёраў усіх узроўняў аб'яднаць намаганні для хутчэйшага выхаду са створанай сітуацыі.

Кіраўнік ФПБ таксама падкрэсліў, што Савет Федэрацыі прафсаюзаў заклікае ўрад, кіраўнікоў органаў выканаўчай улады і наймальнікаў усіх узроўняў не дапускаць вырашэння сацыяльна-эканамічных праблем толькі за кошт насельніцтва.

Ён лічыць неабходным стварэнне на базе існуючых эканамічных інстытутаў Цэнтра стратэгічнага развіцця Беларусі, які дапаможа аналізаваць працэсы, што адбываюцца ў эканоміцы, ухіляць магчымыя негатыўныя наступствы прымаемых рашэнняў, вызначаць сучасныя тэндэнцыі і стратэгіі развіцця краіны. Таксама, на думку Леаніда Козіка, урад і кіраўнікі арганізацый павінны аказваць адрасную матэрыяльную падтрымку бацькам, у якіх ёсць дзеці школьнага ўзросту.-0-