Беларусь на дзіцячым вакальным конкурсе «Славянскага базару-2024» прадставіць Злата Ярашэвіч з Пастаўскага раёна

Беларусь на детском вокальном конкурсе «Славянского базара-2024» представит Злата Ярошевич из Поставского района
Победителем нацыянальнаго адбору да XXII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2024» стала Злата Ярашэвіч. Дзяўчыне 14 гадоў, яна з вёскі Стары Двор Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці:

— «Славянскі базар» вельмі люблю, даўно сачу за ім. І сёння збылася адна мая мара — буду прадстаўляць Беларусь на гэтым фестывалі. Вельмі шчаслівая! Доўга да гэтага ішла, таму шалёна-шалёна рада выніку. Ужо збілася з ліку, колькі разоў спрабавала прайсці нацыянальны адбор. Мабыць, гэта трэці год ці чацвёрты. Самае галоўнае сёння было правільна наладзіцца і не здавацца. Музыка — гэта маё жыццё! Займаюся ёй вельмі даўно, з самых пялёнак. На заняткі па вакале шмат гадоў езджу ў Мінск у Нацыянальны цэнтр музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна. Там выдатныя педагогі, якія мне шмат далі. Вельмі ўдзячная ім.

Старшыня журы дзіцячага конкурсу Алена Атрашкевіч адзначыла, што далей трэба будзе карпатлівая праца:

— На сур'ёзным узроўні, у тым ліку пад кантролем Міністэрства культуры. Не выключана, што будуць падключаны прадзюсарскія цэнтры, аказана неабходная дапамога і ў касцюміраванні, і ў пастаноўцы нумара, і ў працягу вакальнай працы. Менавіта таму нацыянальнага прадстаўніка вызначаюць у сакавіку, каб было дастаткова часу на падрыхтоўку. Злаце трэба будзе прайсці гэты марафон і не зламацца.


Нагадаем, у Бялынічах — культурнай сталіцы Беларусі — праходзіць фінал Нацыянальнага адбору да ХХХIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар».

У 17:00 на сцэну выйдуць удзельнікі нацыянальнага адбору да XXXIII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебска». Дапамагаць ім будуць запрошаныя артысты і калектывы.