Беларусь не будзе пераходзіць на зімовы час следам за Расіяй

Беларусь не будет переходить на зимнее время вслед за Россией

Беларусь не будзе пераходзіць на зімовы час следам за Расіяй. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Па словах прэс-сакратара, на разгляд ва ўрад былі накіраваны аргументы спецыяльнай камісіі "за" і "супраць" пераводу стрэлак. "Гэтыя аргументы разгледжаны, прынята рашэнне не пераходзіць на зімовы час", - адзначылі ў прэс-службе.

Раней аб недастатковасці падстаў для пераходу краіны на зімовы час заяўляў старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка.

У Беларусі выпрацоўкай рэкамендацый па парадку вылічэння часу займаецца міжгаліновая камісія часу, частаты і вызначэння параметраў кручэння Зямлі, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Мінздава, Мінтранса, Мінэнерга, Нацыянальнай акадэміі навук і іншых зацікаўленых органаў кіравання і ўстаноў.

Беларусь адмовілася ад пераходу на сезонны час у 2011 годзе. Гэта рашэнне было прынята пастановай Саўміна ад 15 верасня 2011 года №1229 з мэтай забеспячэння на тэрыторыі рэспублікі ўзгодненага з дзяржавамі - удзельнікамі Мытнага саюза вылічэння часу, а таксама поўнага выкарыстання светлага часу сутак, паляпшэння ўмоў працы і адпачынку насельніцтва рэспублікі. З 2011 года адмяніла сезонны перавод стрэлак і Расія. Аднак 1 ліпеня 2014 года Дзярждума Расійскай Федэрацыі прыняла рашэнне вярнуць у краіну зімовы час. Перавод стрэлак будзе праведзены 26 кастрычніка 2014 года. На расійскай тэрыторыі ўстанаўліваецца 11 гадзінных зон. Маскоўскі час будзе служыць зыходным пры вылічэнні мясцовага часу ў гэтых зонах.