Беларусь не бачыць неабходнасці ў прысутнасці на тэрыторыі краіны адкліканых амбасадараў дзяржаў

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок не бачыць неабходнасці ў прысутнасці на тэрыторыі Беларусі адкліканых паслоў дзяржаў, якія прагаласавалі за ўвядзенне дадатковых санкцый у дачыненні да шэрагу беларускіх грамадзян і прадпрыемстваў. Аб гэтым сёння на брыфінгу заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, каментуючы рашэнне Савета ЕС ад 23 сакавіка 2012 года, перадае БЕЛТА. "Мы вымушаны неадкладна прыступіць да рэалізацыі комплексу мер рэагавання. Аб такой магчымасці нашы еўрапейскія партнёры былі загадзя праінфармаваныя. Ва ўмовах, што склаліся, беларускі бок не бачыць неабходнасці ў прысутнасці на тэрыторыі Беларусі адкліканых паслоў дзяржаў, якія прагаласавалі за дадзенае рашэнне", - сказаў Андрэй Савіных. "Беларускі бок шкадуе аб прынятым Саветам Еўрасаюза рашэнні аб увядзенні дадатковых санкцый у дачыненні да шэрагу беларускіх грамадзян і прадпрыемстваў. Гэты крок яшчэ больш аддаляе перспектывы нармалізацыі адносін і аднаўлення дыялогу па адчувальных для бакоў тэмах", - адзначыў ён. Андрэй Савіных таксама адзначыў, што "еўрапейскія палітыкі знаходзяцца ў палоне канфліктнага мыслення, яны застаюцца закладнікамі логікі прымусу і шантажу".-0-