Беларусь прымае ўмовы Расіі аб адмене пошлін на нафту пры вяртанні ёй пошлін на нафтапрадукты

21 кастрычніка, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Беларусь прымае ўмовы Расіі аб адмене пошлін на нафту пры ўмове вяртання ёй пошлін на нафтапрадукты. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Як мы можам не пагадзіцца, калі ў аснове гэтай тэмы - роўныя ўмовы гаспадарання», - сказаў міністр. Паводле яго слоў, «гэта і ёсць тое, да чаго мы імкнёмся». Гаворка ідзе аб роўных умовах гаспадарання з пункту гледжання ўваходу нафты і выхаду нафтапрадуктаў для беларускіх і расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў.-0-