Беларусь з 9.00 17 чэрвеня ўводзіць узмоцнены рэжым кантролю за перамяшчэннем грузаў на асноўных расійска-беларускіх магістралях

21:28:20 16/6 РКО, РО, НЕТ, Ф, САВІ / 139 16 чэрвеня, Мінск /Кар. БелТА/. Беларусь з 9.00 17 чэрвеня ўводзіць узмоцнены рэжым кантролю за перамяшчэннем грузаў на асноўных расійска-беларускіх магістралях. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі. Такое распараджэнне Аляксандр Шпілеўскі даў сёння ў сувязі з указаннем кіраўніка дзяржавы. Гэта рашэнне з'яўляецца абгрунтаваным, сказаў старшыня ДМК. "За 15 дзён чэрвеня 2009 года мытнымі органамі ў звычайным рэжыме працы затрымана кантрабандных тавараў на суму Br8 млрд. 620 млн., - растлумачыў Аляксандр Шпілеўскі. - За 2008 год на калінінградскім напрамку прапала грузаў на $10 млн." .-0-