Беларусь павялічыць у 2009 годзе экспарт торфу на 70%
27 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Тарфяныя прадпрыемствы Беларусі ў першым паўгоддзі бягучага года экспартавалі 225 тыс.т паліўных тарфяных брыкетаў, у той час як за ўвесь мінулы год было пастаўлена 348,9 тыс.т паліўных брыкетаў. Пра гэта паведаміў сёння міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама, дзе разглядаўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы "Торф" на 2008-2010 гады і на перыяд да 2020 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Асноўнымі пакупнікамі беларускага торфу з'яўляюцца Польшча, Літва і Германія. Кошт 1 т торфу, напрыклад у Польшчы, складае $62, што робіць гэты від прадукцыі рэнтабельным. У бягучым годзе прадугледжваецца экспартаваць 470 тыс.т торфу, што на 70% больш, чым у 2008 годзе. Прадпрыемствы спадзяюцца зарабіць на экспарце не менш Br100 млрд.
Тарфяныя прадпрыемствы Віцебскай вобласці таксама вядуць перамовы аб магчымасці рэалізацыі за мяжой верхавога, кавалкавага і кіпаванага торфу. Цікавасць да гэтага віду прадукцыі праявілі шведскія і турэцкія кампаніі. Нарошчванню экспартнага патэнцыялу будзе спрыяць тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемстваў і будаўніцтва сучасных прадпрыемстваў па выпуску пелет. Прадугледжваецца, што гэта дазволіць экспартаваць 80% здабываемага ў вобласці торфу.-0-