Беларусь у 2010 годзе павялічыла аб'ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі на 21,4%
14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2010 годзе павялічыла аб'ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі (па метадалогіі плацежнага балансу) у параўнанні з 2009 годам на 21,4% да больш чым $67 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Пры гэтым экспарт узрос на 20% і склаў больш за $29,8 млрд, а імпарт павялічыўся на 22,6% і склаў звыш $37,2 млрд. Па выніках года склалася адмоўнае сальда ў памеры больш за $7,4 млрд.
Згодна з параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2010 годзе тэмп росту аб'ёму знешняга гандлю таварамі і паслугамі (па метадалогіі плацежнага балансу) па выніках мінулага года да 2009-га павінен быў скласці 124-125%, экспарту - 127-128%, імпарту - 120-121%. Адмоўнае сальда павінна было скласціся ў памеры $4,6-4,7 млрд.
Па прагнозе на бягучы год экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з 2010-м павінен павялічыцца на 16-16,4%.-0-