Беларусь у I квартале павялічыла аб'ём знешняга гандлю таварамі на 17,1% да $11,776 млрд.

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у I квартале бягучага года павялічыла аб'ём знешняга гандлю таварамі ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009-га на 17,1% да больш чым $11,776 млрд., паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Пры гэтым экспарт тавараў за тры месяцы павялічыўся на 29,2% да $5,269 млрд., імпарт - на 8,9% да $6,506 млрд. Сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўнае ў памеры $1,236 млрд. (у студзені-сакавіку 2009 года адмоўнае сальда было $1,896 млрд.). Нагадаем, па выніках мінулага года адбыўся спад знешняга таваразвароту. Аб'ём знешняга гандлю таварамі Беларусі ў 2009-м склаў $49,846 млрд., або 69,3% да ўзроўню 2008 года. У тым ліку экспарт знізіўся да $21,282 млрд. (65,3% да 2008 года), імпарт - да $28,564 млрд. (72,5%). Таваразварот з краінамі СНД у студзені-сакавіку 2010 года павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 20% да $6,674 млрд. Пры гэтым экспарт склаў $2,659 млрд. (рост на 48,7%), імпарт - $4,015 млрд. (рост на 6,4%). У тым ліку таваразварот Беларусі і Расіі ўзрос на 17,4% да $5,656 млрд. Экспарт у Расію склаў $2,027 млрд. (рост на 48,9%), імпарт з Расіі - $3,629 млрд. (рост на 5%). У першым квартале таваразварот з Казахстанам дасягнуў $106,7 млн., павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 40,6%. У тым ліку экспарт узрос на 56,5% да $91,8 млн., імпарт знізіўся на 13,5% да $14,9 млн.-0-