Беларусь у студзені выйшла на станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі - Нацбанк
10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі ў студзені бягучага года склала $123,7 млн. Такія даныя апублікаваны на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У студзені 2009 года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі было адмоўным у памеры $323,9 млн.
Згодна з данымі Нацбанка, па выніках першага месяца 2010 года знешнегандлёвы абарот таварамі і паслугамі Беларусі ўзрос у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 18,1% да $4,035 млрд. У тым ліку экспарт павялічыўся на 34,5% да $2,079 млрд., імпарт - на 4,6% да $1,956 млрд.
Аб'ём знешняга гандлю таварамі Беларусі ў студзені бягучага года дасягнуў $3,578 млрд., што на 17,8% перавышае ўзровень першага месяца 2009 года. З іх экспарт склаў $1,781 млрд. (рост на 37,8%), імпарт - $1,797 млрд. (рост на 3%). Адмоўнае сальда гандлю таварамі склала $16,5 млн. супраць $452,1 млн. у студзені мінулага года.
Аб'ём знешняга гандлю паслугамі ў студзені 2010 года павялічыўся на 20,4% да $457,4 млн. У тым ліку экспарт узрос на 17,6% да $298,8 млн., імпарт - на 26% да $158,6 млн. Станоўчае сальда гандлю паслугамі дасягнула $140,2 млн., што на $12 млн. перавышае паказчык аналагічнага перыяду мінулага года.-0-