«Беларусбанк» пракрэдытуе пакупнікоў «Атланта»

"Беларусбанк"  прокредитует покупателей "Атланта"
У рамках праграмы "Партнёр", арыентаванай на падтрымку вытворцаў тавараў (прадукцыі) айчыннай вытворчасці. ААТ "АСБ Беларусбанк" і ЗАТ "Атлант" рэалізавалі сумесны праект па прадастаўленні фізічным асобам крэдыту на спажывецкія патрэбы "Партнёр Аптымальны".

Крэдыт прадастаўляецца тэрмінам да аднаго года, без паручальнікаў і без дадатковых камісій.

Працэнтная стаўка па крэдыце ніжэйшая за рынкавую - 37% гадавых (стаўка рэфінансавання НБ РБ плюс 12 працэнтных пунктаў).

Максімальная сума крэдыту - да 25 млн. рублёў. Выдача ажыццяўляецца шляхам безнаяўнага пералічэння на падставе рахунку-фактуры.

Падрабязнасці ў установах банка, па тэлефоне - 147 і на сайце www.belarusbank.by/