«Беларусбанк» праводзіць акцыю па датэрміновым пагашэнні крэдытаў

«Беларусбанк»  проводит акцию по досрочному погашению кредитов

У перыяд са 01.04.2015 па 30.09.2015 (уключна) «Беларусбанк» праводзіць акцыю па датэрміновым пагашэнні крэдытаў на ўмовах, вызначаных банкам, у беларускіх рублях і замежнай валюце на фінансаванне нерухомасці і спажывецкія патрэбы.

Пры адначасовым датэрміновым пагашэнні крэдытаў, выплата працэнтаў па якіх ажыццяўляецца раўнамернымі ўнёскамі, крэдытаатрымальнікі выплачваюць толькі працэнты за бягучы месяц і вызваляюцца ад выплаты працэнтаў, налічаных і не выплачаных за перыяд карыстання крэдытам.

У выпадку датэрміновага пагашэння крэдытаў з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытаатрымальнікі вызваляюцца ад выплаты працэнтаў, налічаных і прад'яўленых да аплаты на дату канчатковага пагашэння запазычанасці па крэдытным дагаворы.

Прыняць удзел у акцыі могуць крэдытаатрымальнікі, у якіх адсутнічае пратэрмінаваная запазычанасць па крэдыце і (або) працэнтах.

Да канчатковага пагашэння запазычанасці па крэдыце кліентам неабходна звяртацца ў службу крэдытавання насельніцтва ўстановы банка па месцы заключэння крэдытнага дагавора для афармлення дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавора аб удзеле ў акцыі.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка.