«Белаўтадар» папярэджвае аб абмежаванні руху на адным з участкаў аўтадарогі Мінск-Віцебск
18 чэрвеня, Мінск /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. Планавыя работы па рамонце цэментабетоннага пакрыцця будуць праводзіцца да 1 ліпеня на ўчастку аўтадарогі М-3 Мінск-Віцебск з 11-га па 35-ы км (ад развязкі ў раёне Бараўлян да развязкі ў раёне Сілічаў). Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе дэпартамента "Белаўтадар" Міністэрства транспарту і камунікацый.
Работы праводзяцца з абмежаваннем хуткасці і арганізацыяй аб'езду. У прыватнасці, з 18 па 20 чэрвеня закрыты для руху аўтатранспарту ў напрамку Мінска ўчастак з 18-га па 20-ы км (ад Мар'яліва да Белых Луг). Рух будзе ажыццяўляцца па аўтадарогах Р-40 Бараўляны - Лагойск і Р-80 Слабада - Паперня. Для аўтатранспарта, які рухаецца ў напрамку Віцебска, зменены хуткасны рэжым.
Дэпартамент "Белаўтадар" прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці і звяртаецца да ўдзельнікаў дарожнага руху з просьбай быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі, выконваць хуткасны рэжым і патрабаванні дарожных знакаў.-0-