"Белбіяфарм" распрацоўвае праект стратэгіі развіцця фармгаліны Беларусі да 2020 года
8 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Канцэрн "Белбіяфарм" прыступіў да распрацоўкі праекта стратэгіі развіцця фармацэўтычнай галіны Беларусі на перыяд да 2020 года. Аб гэтым паведаміў першы намеснік старшыні канцэрна Уладзімір Гапановіч на VIII з'ездзе фармацэўтаў Беларусі, які праходзіць сёння ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Маштабны праграмны дакумент будзе прадугледжваць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне дынамічнага развіцця фармгаліны і павелічэнне забяспечанасці насельніцтва і ўстаноў аховы здароўя айчыннымі лекамі, павышэнне канкурэнтаздольнасці фармацэўтычнай прамысловасці. Падрыхтоўка праекта стратэгіі мае на ўвазе выпрацоўку мер па стымуляванні распрацоўкі і вытворчасці інавацыйных лекавых сродкаў, па павышэнні абароны ўнутранага рынку ад нядобрасумленнай канкурэнцыі.
Мяркуецца, што праект стратэгіі будзе распрацоўвацца з удзелам Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства эканомікі, Міністэрства фінансаў, Нацыянальнай акадэміі навук і Міністэрства замежных спраў.-0-