Беларускі Максім Недасекаў заваяваў алімпійскую бронзу ў скачках у вышыню

Беларус Максім Недасекаў стаў бронзавым прызерам Алімпіяды ў спаборніцтвах па скачках у вышыню. Гэта другая медаль беларускіх спартсменаў на Гульнях у японскай сталіцы.

Беларускі спартсмен паказаў вынік 2 м 37 см. На такой жа вышыні спыніліся італьянец Джанмарка Тамберы і Мутаз Эса Баршым з Катара. У выніку яны абодва заваявалі па залатым алімпійскім медалі, абышоўшы беларуса па колькасці спроб.

Выступленне Максім Недасекаў пачаў з няўдалай спробы на вышыні 2 м 19 см, але з другога разу паспяхова пераадолеў гэты бар'ер. Затое далей планкі на вышыні 2 м 24 см, 2 м 27 см, 2 м 30 см і 2 м 33 см ён браў з першай спробы. Наступная "асечка" адбылася на 2 м 35 см, пасля чаго 23-гадовы беларус перанёс спробу на 2 м 37 см і з ходу ўзяў яе, паўтарыўшы нацыянальны рэкорд. А далей былі тры няўдачы на 2 м 39 см і ў выніку трэцяе месца.

Першую ўзнагароду ў Токіа беларусам учора прынёс Іван Літвіновіч, які стаў алімпійскім чэмпіёнам у скачках на батуце.

БЕЛТА.