Беларуска Аліна Талай перамагла ў бегу на 60 м з бар'ерамі на турніры ў Дзюсельдорфе

Адна з вядучых беларускіх бягух Аліна Талай новы лёгкаатлетычны сезон у закрытых памяшканнях пачала ўдала, атрымаўшы перамогу на міжнародным турніры ў Дзюсельдорфе.

У фінале забегу на 60 м з бар'ерамі беларуска паказала час 8,00 сек. і заняла першае месца. Другой да фінішу прыбегла немка Сіндзі Роледер (8,01 сек.), замкнула тройку прызёраў прадстаўніца Вялікабрытаніі Сэрыта Саламон (8,05 сек.). У кваліфікацыі ў бегу на 60 м з бар'ерамі яшчэ адна беларуска Эльвіра Герман з вынікам 8,54 сек. заняла 8-е месца. Чаpговым стартам для вядучага спрынцера жаночай зборнай Беларусі Аліны Талай стане турнір у Лодзі 5 лютага. Для беларускіх лёгкаатлетаў у бягучым зімовым сезоне асноўным стартам стане чэмпіянат свету ў закрытых памяшканнях, які з 16 па 20 сакавіка прыме амерыканскі Портленд.

БЕЛТА.