Беларуска Ангеліна Ломака выйграла Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2020»

Другі год запар прадстаўнік Беларусі выйграе дзіцячы музычны конкурс. У мінулым годзе нас парадавала Ксенія Галецкая, сёлета журы прысудзіла Гран-пры Ангеліне Ломака.



Адразу пасля абвяшчэння вынікаў конкурсу дзяўчынка не магла стрымаць слёз радасці:

– Я доўга ішла да гэтага. Што дапамагло? Вядома, гэта падтрымка маёй сям'і і тое, што Віцебск – гэта мая родная зямля, кожны раз, калі тут выступаю, адчуваю, што мяне тут любяць і ведаю, што з дрэнным настроем адсюль я не з'еду.

 


 


– Ты глядзела выступленні канкурэнтаў?

– Не. Спецыяльна нікога не слухала, каб не сумаваць ад таго, што хтосьці мацнейшы за мяне. Спадзявалася толькі на сябе і слухала толькі сябе. Ведала, што павінна годна прадставіць сваю краіну і я гэта зрабіла.

 

Першую прэмію атрымаў Крыступас Кэруліс (Літва), другую падзялілі Жасмін Тляумбетава (Казахстан) і Уладзімір Серкоў (Расія), трэцюю – Багдана-Б'янка Вістэрнічану (Малдова) і Анастасія Мартынюк (Украіна).




Напярэдадні прайшла прэс-канферэнцыя журы дзіцячага конкурсу. Усе суддзі адзначылі вельмі высокі ўзровень канкурсантаў. Спявачка Варвара, якая ўжо трэці раз працуе на гэтым конкурсе ў журы, сказала, што як ніколі суддзі былі аднадушныя ў ацэнках, часам балы супадалі ва ўсіх. Ніякіх спрэчак не было.

"СБ".