Беларуска Святлана Саханенка заваявала другое золата на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане

Беларуска Святлана Саханенка заваявала другую залатую ўзнагароду на XII зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.
 

Віншаванні М.М.Шэрстнёва і В.В.Тэрэнцьева чэмпіёнам і прызёрам XII зімовых Паралімпійскіх гульняў 2018 г. у г. Пхёнчхане (Рэспубліка Карэя) Саханенка Святлане і Графеевай Лідзіі >>
 


У вырашальным забегу спрынту на 1,5 км класічным ходам сярод слабавідучых атлетаў разам са сваім партнёрам Раманам Яшчанкам, які вёў яе па дыстанцыі, яна перасекла фінішную рысу першай.

Для Святланы Саханенкі гэта ўжо другая залатая ўзнагарода на зімовай Паралімпіядзе. Раней яна заняла першае месца ў гонцы на 15 км вольным стылем і стала бронзавым прызёрам у біятлоне на 6 км.

БЕЛТА.