Беларуская бар'ерыстка Аліна Талай перамагла на турніры ў Польшчы

Беларуская спартсменка Аліна Талай перамагла на дыстанцыі 60 м з бар'ерамі на чацвёртым этапе міжнароднага турніру World Athletics Indoor Tour, які прайшоў у Торуні (Польшча), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

У вырашальным забегу Аліна Талай паказала вынік 7,87 сек. На другой пазіцыі размясцілася прадстаўніца Нігерыі Собі Амусан (7,89 сек.). Трэцяй стала спартсменка з ЗША Крысціна Клеманс (7,89 сек.). Беларуска Эльвіра Герман не змагла адтабрацца ў фінальную стадыю ў дадзенай дысцыпліне.

 

Яшчэ адна беларуска Дар'я Барысевіч, якая выступае ў бегу на 1500 м, спынілася на пятай пазіцыі выніковага пратакола - 4 мін. 6,77 сек.

Яе партнёрка па камандзе, якая выступае ў скачках у даўжыню, Анастасія Мірончык-Іванова таксама размясцілася на пятым месцы - 6,50 м.

На папярэднім этапе World Athletics Indoor Tour у Дзюсельдорфе Аліна Талай стала чацвёртай. Дар'я Барысевіч размясцілася на пятай пазіцыі выніковага пратакола. Анастасія Мірончык-Іванова выйграла міжнародны турнір VIACTIV RaceArts у Бохуме, скакнуўшы 6,71 м.

World Athletics Indoor Tour, раней званая IAAF World Indoor Tour, уяўляе сабой штогадовую серыю спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, якія праводзяцца з 2016 года.

Фота World Athletics