Беларуская бягуха з Воршы Аліна Талай заваявала золата на адкрытым чэмпіянаце Бельгіі

Аршанская лёгкаатлетка Аліна Талай заваявала золата ў бегу на 60 м з бар'ерамі на адкрытым чэмпіянаце Бельгіі.

Гэта быў першы афіцыйны старт для Аліны пасля аднаўлення ад траўмы. У верасні 2018 года спартсменка перанесла аперацыю на калене, але змагла даволі хутка вярнуцца да трэніровачнага працэсу і набраць добрую форму, паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

 У Бельгіі яна даказала, што нездарма лічыцца адным з лідараў нацыянальнай зборнай, паказаўшы высокі вынік — 7,96 секунды. Гэта трэці час на дадзенай дыстанцыі ў Еўропе. Такім чынам Аліна Талай выканала нарматыў, неабходны для ўдзелу ў кантынентальным форуме ў закрытых памяшканнях. Ён пройдзе з 1 па 3 сакавіка ў Глазга (Вялікабрытанія).

"Віцебскія весці".