Беларуская біятланістка Ганна Сола заняла 3-е месца на этапе Кубка свету

Беларуская біятланістка Ганна Сола заняла 3-е месца ў гонцы праследавання на заключным этапе Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе.

Спортсменкам давялося спаборнічаць пры моцным парывістым ветры, і таму нікому не ўдалося пазбегнуць промахаў. Ганна Сола прамахнулася пяць разоў і ў выніку прыйшла да фінішу трэцяй, саступіўшы пераможцы роўна 44 сек. Першае месца заняла нарвежская біятланістка Марта Олсбю-Ройселанд, якая дыстанцыю ў 10 км пераадолела за 32 хв. 54,8 сек. пры чатырох стрэлах міма мэты. Другой фінішавала яшчэ адна нарвежская спартсменка, лідар агульнага заліку Тырыль Экхоф (+29,3 сек., 4 промахі).

Што тычыцца астатніх беларускіх біятланістак, то яны занялі наступныя месцы ў выніковым пратаколе: 9-е - Алена Кручынкіна (+2 мін. 11,5 сек.; 5), 20-е - Ірына Крыўко (+2 мін. 50,7 сек.; 4), 27-е - Дзінара Алімбекава (+3 мін. 08,8 сек.; 8).

БЕЛТА.