Беларуская мужчынская каманда заваявала золата ЧС па скачках на батуце
Беларусы Уладзіслаў Ганчароў, Іван Літвіновіч і Алег Рабцаў заваявалі золата ў камандных спаборніцтвах чэмпіянату свету па скачках на батуце ў Японіі.
Беларуская каманда зарабіла 180,390 пункта і апярэдзіла канкурэнтаў з Кітая, якія занялі другое месца, на 0,03 бала. Замкнулі тройку наймацнейшых расіяне, якія атрымалі 178,540 ачка.
Апошні раз такога поспеху на планетарных форумах беларускія атлеты ў гэтым відзе праграмы дабіваліся 25 гадоў таму.