Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе з 23 па 27 кастрычніка

Напрыканцы кастрычніка ў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства эканомікі, Магілёўскага аблвыканкама, Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, бізнес-саюзаў краіны адбудзецца знакавая падзея – Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва.

Чакаецца, што ў мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі дзяржорганаў, бізнесу і аб'яднанняў прадпрымальнікаў, суб'екты інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва, навукі, адукацыі, моладзевых аб'яднанняў і грамадзяне, зацікаўленыя ў адкрыцці ўласнай справы.

Насычаная праграма тыдня прадугледжвае правядзенне вялікай колькасці сустрэч, перамоваў і дыялогавых пляцовак па ўсіх актуальных пытаннях.

Разлічваем, што дадзеныя мерапрыемствы будуць спрыяць кансалідацыі дзелавой супольнасці, канструктыўнаму дыялогу ўлады і бізнесу, выпрацоўцы прапаноў па далейшым удасканаленні ўмоў вядзення бізнесу, прыцягненню ўвагі шырокай грамадскасці да тэмы развіцця прадпрымальніцтва ў краіне, павышэнню інфармаванасці суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці аб праводзімай рабоце па развіцці рэгіёнаў, уключаючы пытанні стварэння спрыяльнага бізнес-асяроддзя і павышэння інвестыцыйнай прывабнасці на месцах.

Запрашаем бізнес прыняць актыўны ўдзел у Беларускім тыдні прадпрымальніцтва. Чакаем вашых прапаноў і пытанняў для разгляду на дыялогавых пляцоўках!

План мерапрыемстваў Беларускага тыдня прадпрымальніцтва тут.

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь