Беларуская чыгунка з 20 чэрвеня прызначае пасажырскі цягнік Брэст–С. Пецярбург і адмяняе маршрут Брэст-Віцебск
У сувязі са павелічэннем пасажырапатоку, а таксама з мэтай павышэння якасці паслуг па ўзгадненні з прыналежнымі чыгуначнымі адміністрацыямі з 20 чэрвеня па 15 верасня прызначаецца пасажырскі цягнік № 50/49 Брэст–С.-Пецярбург. Састаў будзе курсіраваць штодзённа: з Брэста — з 20 чэрвеня бягучага года па 15 верасня, з С.-Пецярбурга — з 21 чэрвеня па 16 верасня.
З Брэста цягнік будзе адпраўляцца ў 14.05 і прыбываць у С.-Пецярбург у 08.53 на наступны дзень. Час адпраўлення з С.-Пецярбурга — у 14.05, прыбыцця ў Брэст — у 08.28 гадзін наступнага дня.
У сувязі з прызначэннем цягніка № 50/49 Брэст–С.-Пецярбург з 20 чэрвеня адмяняецца курсіраванне цягніка № 680/679 Брэст–Віцебск.
Без перасадак вагоны №23, 24 Брэст–Караганды, якія курсіравалі ў складзе цягніка № 680/649 Брэст–Віцебск, будуць курсіраваць у складзе цягніка № 50/49 Брэст–С.-Пецярбург. З Брэста дадзеныя вагоны будуць адпраўляцца па пятніцах з 26 чэрвеня па 11 верасня, з Караганды — па аўторках з 30 чэрвеня па 15 верасня.
Проязныя дакументы на цягнік №50/49 Брэст–С.-Пецярбург ужо можна набыць у касах Беларускай чыгункі.
Прэс-цэнтр БЧ