Беларускія археолагі выявілі сенсацыйную знаходку

22 верасня, Талачынскі раён /Андрэй Асфура – БЕЛТА/. Беларускія археолагі зрабілі сенсацыйную знаходку – старажытны саркафаг і захаваны ў ім чалавечы чэрап. Пра гэта сёння паведаміла загадчыца цэнтра Інстытута гісторыі НАН Беларусі доктар гістарычных навук Вольга Ляўко, якая прымае ўдзел у выязным семінары, прысвечаным стварэнню маршруту "З варагаў у грэкі", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Археолагі падчас раскопак Друцкага кургана, размешчанага ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці, выявілі калектыўную пахавальню адначасовага пахавання. Усяго 38 пахаванняў было знойдзена навукоўцамі. На думку спецыялістаў, астанкі целаў маглі належаць воінам, паколькі рост амаль кожнага пахаванага чалавека дасягаў двух метраў. Што цікава, на астанкам аднаго з воінаў знайшлі каўнерык з арнаментам візантыйскага ўзору. У цэнтры пахавання знаходзіцца каменная надмагільная пліта, а ўнутры саркафага – чалавечы чэрап. Касаючыся паходжання знойдзенага пахавання, загадчыца цэнтра адзначыла, што мае месца нейкае ваеннае бедства. Аднак якое менавіта падзея прывяла да гэтага, навукоўцы назваць не могуць. Як адзначыла Вольга Ляўко, Друцкі курган не мае аналагаў. Ён уяўляе сабой адзіны курган ва Усходняй Еўропе, створаны па язычніцкім абрадзе і які ўключае каменную надмагільную пліту. Пры гэтым знаходка датуецца прыблізна ХI-ХII стагоддзямі. -0-