Беларускія і латвійскія памежнікі затрымалі групу парушальнікаў
1 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Беларускія і латвійскія памежнікі ў чарговы раз затрымалі групу парушальнікаў Дзяржаўнай граніцы, расказаў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебко.
Раніцай 31 мая вайскоўцам Полацкага пагранатрада ад латвійскіх калег паступіла інфармацыя аб затрыманні ў адным з прыгранічных гарадоў Латвіі чатырох парушальнікаў граніцы - выхадцаў зкаўказскага рэгіёну. Падчас сумеснай аперацыі былі знойдзены сляды, якія даказваюць факт незаконнага перасячэння граніцы. У сувязі з наяўнасцю рэчавых доказаў парушальнікі былі перададзены беларускім памежнікам.
Як паведаміў Дзяніс Глебко, днём раней, 30 мая, на гэтым жа ўчастку вайскоўцы Полацкага пагранатрада затрымалі такую ж групу парушальнікаў граніцы - чатырох грамадзян каўказскага рэгіёну. Не выключана, што абедзве групы звязаны паміж сабой.
Цяпер беларускі бок праводзіць прадугледжаны ў такіх выпадках комплекс мерапрыемстваў як у дачыненні да парушальнікаў граніцы, так і па пошуку асоб, датычных да пасобніцтва ім у проціпраўнай дзейнасці.-0-