Беларускія і расійскія аўтагоншчыкі будуць высвятляць, хто хутчэйшы, на трасе ў Віцебску

Белорусские и российские автогонщики будут выяснять, кто быстрее, на трассе в Витебске

У Віцебску на спартыўнай трасе аграгарадка Тулава 18–19 кастрычніка пройдзе Кубак Рэспублікі Беларусь па аўтамабільным кросе, прысвечаны Дню аўтамабіліста і дарожніка.

У ім возьмуць удзел наймацнейшыя спартсмены ўсіх абласцей Беларусі і спартсмены з Расіі. Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў адбудзецца 18 кастрычніка а 14-й гадзіне, пасля чаго пачнуцца фінальныя заезды ў дывізіёнах «Д-1» і «Нацыянальны-2000».

На наступны дзень – 19 кастрычніка – фінальныя заезды стартуюць у 10.30 у дывізіёнах

«Д1-Юніёр», «Д-2» і «Багі Д-3 Спрынт». А 15-й гадзіне ў гонар кіроўцаў, якія прайшлі дарогі Афганістана, будзе арганізаваны суперзаезд удзельнікаў дывізіёнаў «Нацыянальны-2000», «Д-1» і «Д-2».

Алена Пятрова, "Віцебскія весці"