Беларускія памежнікі і мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу ў ЕС цыгарэт на Br636 млн.

31 кастрычніка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія памежнікі і мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу ў ЕС цыгарэт больш чым на Br630 млн., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебко. У міжнародным пункце пропуску "Урбаны" на беларуска-латвійскай мяжы вайскоўцы Полацкага пагранатрада сумесна з інспектарам мытні ў грузавым аўтамабілі "ДАФ" у рэфрыжэратары выявілі падвойную столь і падлогу. У схованцы выяўленыя 66,9 тыс. пачкаў цыгарэт "LM" з расійскімі акцызнымі маркамі, што былі прыхаваныя ад мытнага афармлення. Сума ацэнкі цыгарэт склала Br636 млн. 215 тыс. Аўтамабілем кіраваў грамадзянін Беларусі. Вядзецца разбіральніцтва. Як правіла, у аналагічных выпадках па рашэнні суда, акрамя кантрабанднага тавару, канфіскоўваецца і сродак, з дапамогай якога ён перамяшчаецца. Кошт ацэнкі паўпрычэпа-схованкі складае Br100 млн.-0-