Нафтатранспартныя прадпрыемствы Беларусі да канца 2009 года будуць акцыянаваныя

16 лістапада, Мінск /Мілена Ануфрыенка - БелТА/. Беларускія прадпрыемствы па транспарціроўцы нафты да канца 2009 года будуць акцыянаваны. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску генеральны дырэктар РУП "Гомельтранснафта "Дружба" Сяргей Сасноўскі, перадае карэспандэнт БелТА. "Гомельтранснафта "Дружба" і Наваполацкае прадпрыемства па транспарціроўцы нафты "Дружба" будуць ператвораны ў акцыянерныя таварыствы са 100-працэнтнай доляй дзяржавы. "Мы зараз гэту задачу паспяхова рэалізуем", - сказаў Сяргей Сасноўскі. Гендырэктар падкрэсліў, што беларускія прадпрыемствы з'яўляюцца надзейнымі партнёрамі Расіі па забеспячэнні паставак і транзіту нафты праз тэрыторыю рэспублікі. Штогод па гомельскай "Дружбе" перапампоўваецца каля 80 млн.т нафты, па наваполацкай - каля 10 млн.т.-0-