Адзінае, што могуць рабіць беларускія прадпрыемствы, гэта набываць абсталяванне для інвестыцыйных праектаў за кошт замежных крэдытаў

1 лютага, Мінск /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. У Беларусі ў бліжэйшы час плануецца прыняць рашэнне, згодна з якім прадпрыемствы змогуць набываць абсталяванне для інвестыцыйных праектаў толькі за кошт замежных крэдытаў. Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні Саўміна прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Па словах прэм'ер-міністра, ліст з такой ініцыятывай паступіў ад Нацбанка. "Згодна з гэтай прапановай абсталяванне і машыны для інвестыцыйнага імпарту набываліся б за кошт замежных крэдытаў, - растлумачыў Міхаіл Мясніковіч. - Мы падзяляем гэтыя падыходы, думаючы, што ў бліжэйшы час мы прымем сумеснуюе рашэнне па гэтым пытанні". У той жа час, адзначыў прэм'ер-міністр, гэта рашэнне будзе няпростым для гаспадарчых суб'ектаў.-0-