Беларускія тавары будуць прадстаўлены на Нацыянальнай выставе-кірмашы ў Туркменістане
У перыяд з 13 па 20 снежня 2014 года ў г.Ашхабадзе (Туркменістан) пройдзе Нацыянальная выстаўка-кірмаш беларускіх тавараў.
Рэспубліку Беларусь на выстаўцы-кірмашы прадставяць вядучыя прадпрыемствы і арганізацыі, якія працуюць у сферы машынабудавання, сельскай гаспадаркі, харчовай прамысловасці, тавараў народнага спажывання і інш. Прэзентацыя і рэалізацыя беларускай прадукцыі будуць ажыццяўляцца сіламі СП “Беларуска-туркменскі гандлёвы дом” і дылерамі беларускіх прадпрыемстваў у Туркменістане. Харчовая група тавараў будзе ўключаць мяса-малочную, віна-алкагольную, рыбную, хлебабулачную, кансервавую, цукровую і інш. прадукцыю, а нехарчовыя тавары будуць прадстаўлены мэблевай прадукцыяй, будматэрыяламі, посудам, шклом, крышталем, прадукцыяй лёгкай прамысловасці, у тым ліку адзеннем і швейнымі вырабамі, а таксама касметыкай і парфумерыяй, дзіцячымі цацкамі. Акрамя таго, на адкрытай пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра “Чандыбіль” – месца правядзення Нацыянальнай выстаўкі-кірмашу – будзе арганізавана дэманстрацыя беларускай тэхнікі (аўтобусаў, грузавых аўтамабіляў, трактароў) і шыйнай прадукцыі.
13 снежня 2014 года адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця Нацыянальнай выстаўкі-кірмашу беларускіх тавараў. У мерапрыемстве прыме ўдзел афіцыйная беларуская дэлегацыя на чале з Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Калініным А.М., якая ўключае прадстаўнікоў Міністэрства гандлю, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, а таксама высокае кіраўніцтва Туркменістана на ўзроўні Урада краіны. У ходзе цырымоніі адбудзецца выступленне Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь Ансамбля беларускай песні “Цярніца”, што будзе спрыяць азнаямленню ўдзельнікаў і наведвальнікаў выстаўкі-кірмашу з нацыянальнай культурай Беларусі. Таксама ў межах цырымоніі адкрыцця Нацыянальнай выстаўкі-кірмашу плануецца правядзенне бізнес-сустрэчы беларускіх і туркменскіх дзелавых колаў, арганізатарамі якой выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з туркменскімі калегамі.
Нацыянальная выстава-кірмаш беларускіх тавараў у г.Ашхабадзе праводзіцца ў адпаведнасці з Планам нацыянальных выстаў (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой на 2014 год, а таксама ў мэтах рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых падчас афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь Прэзідэнта Туркменістана Бердымухамедава Г.М., у рамках якога 9-12 кастрычніка 2014 года ў Мінску была арганізавана туркменска-беларуская выстава-кірмаш тавараў.
Арганізатарамі Нацыянальнай выставы-кірмаша беларускіх тавараў у г.Ашхабадзе выступаюць Міністэрства гандлю, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, канцэрны “Белгаспішчэпрам”, “Беллёгпрам”, “Беллесбумпрам”, Белкаапсаюз, Беларуская турысцка-прамысловая палата. Выставачным аператарам дадзенага мерапрыемства вызначана ўнітарнае прадпрыемства “БЕЛІНТЭРЭКСПО” БелГПП.