Беларускія ўдзельніцы дзіцячага конкурсу «Славянскага базару» годна прадстаўляюць нашу школу музычнага мастацтва - В.Рылатко
15 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія ўдзельніцы дзіцячага музычнага конкурсу на "Славянскім базары ў Віцебску" годна прадстаўляюць айчынную школу музычнага мастацтва. Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Віцебску першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Рылатко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Уладзімір Рылатко адзначыў таксама годнае выступленне беларуса Андрэя Колава, які заняў другое месца на міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2009". "Мы цешымся і выступленню ўдзельніка з Расіі, які, дарэчы, раней вучыўся ў Гомелі ў аднаго з Колавам педагога", - сказаў ён.
Сёння - Дзень Беларусі на "Славянскім базары", які завершыцца эстрадна-фальклорным канцэртам беларускіх выканаўцаў. Галоўны рэжысёр канцэрта - Ніна Восіпава. "Канцэрт будзе цікавы з пункту гледжання рэжысуры, - адзначыў Уладзімір Рылатко. - У ім возьмуць удзел артысты розных пакаленняў, у тым ліку шмат маладых выканаўцаў, а таксама добра вядомых і знаёмых нам". Дарэчы
Квіткі на сённяшні канцэрт беларускіх выканаўцаў раскуплены цалкам, сказаў першы намеснік міністра. Ён адзначыў, што гэта, мабыць, адзін з нямногіх канцэртаў, які выклікае такі інтарэс у гледачоў. -0-