Беларускія ветэраны з 7 па 13 мая змогуць прайсці дзяржтэхагляд аўтамабіляў бясплатна

6 мая, Мінск /Вольга Беляўская - БелТА/. УП "Белтэхасмотр" з 7 па 13 мая правядзе акцыю "Транспарт ветэрана", паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый. "Белтэхасмотр" вырашыў павіншаваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з Днём Перамогі і ў сувязі з гэтым арганізуе на дыягнастычнай станцыі №210 (вуліца Сацыялістычная, 26) акцыю "Транспарт ветэрана". Для ўдзелу ў акцыі ветэрану неабходна прыехаць на станцыю, дзе ён зможа прайсці дзяржаўны тэхнічны агляд свайго аўтамабіля бясплатна. Калі ветэран не зможа сам прыехаць на станцыю, то на аўтамабілі, зарэгістраваным на яго імя, гэта можа зрабіць адзін з яго сваякоў, узяўшы з сабой пасведчанне ўдзельніка ВАВ.-0-